На стадыёне БДПУ 13 мая 2017 года адбылася “Беларусіяда”

afishaНа стадыёне БДПУ 13 мая 2017 года адбылася “Беларусіяда” — першы ў маштабе беларускай сталіцы спартыўна-адукацыйны праект, якi ўяўляе сабой спаборнiцтвы па беларускiх народных гульнях.

ОткрытиеРаспачаўся праект урачыстай цырымоніяй адкрыцця, падчас якой прывiтальнае слова ўзяў рэктар БДПУ А.I.Жук. Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўны інспектар па гораду Мінску У.В.Карпяк, намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь С.В.Руды, намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта В.А.Прыгодзіч.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды, якія прадставілі ўсе раёны беларускай сталіцы. Установы адукацыі раёнаў горада Мінска накіравалі свае дружыны, у склад якіх уваходзілі спартсмены – вучні 8 класаў, трэнеры і кіраўнікі каманд. На свяце прысутнічала больш за 250 удзельнікаў, каля 200 валанцёраў і 1000 гледачоў.

Цэнтральнай часткай мерапрыемства сталі спаборніцтвы па народных спартыўных гульнях, выбраных па прынцыпах беларускіх традыцый, распаўсюджанасці па рэгіёнах, відовішчнасці: “Лапта” – актыўная і захапляльная гульня на спрытнасць і кіданне ў цэль; “Дзень-ноч” – спаборніцтва на хуткасць; “Пальчатка” – гульня-стратэгія на вытрымку і хуткасць; “Перацяжкі” – сілавое відовішча з традыцыйнымі правіламі. Змагалiсь спартсмены за сiмвалiчны прыз – «Папараць-кветку».

Аднак не толькі гэта чакала гасцей “Беларусіяды”. На сваеасаблівай “кірмашовай” пляцоўцы дашкольнікі гулялі ў свае народныя гульні ў межах праекта “Беларусіядачка”. Побач наведвальнікі з захапленнем прымалі ўдзел у вясёлых забавах і конкурсах, такіх як кіданне веніка ці бульбы, скачкі на скакалцы, бой падушкамі, забіванне цвікоў і іншых.

Таксама кожны меў магчымасць наведаць горад майстроў і павучыцца ў народных умельцаў саломапляценню, вырабу лялек, роспісу па шкле, вышыўцы і шмат чаму іншаму.  А пасля наведвання пляцовак праекта, за кубачкам гарбаты ці кавы са свежай выпечкай і прысмакамі, якія можна было набыць ў гандлёвай кропцы БДПУ, кожны меў магчымасць абмеркаваць падзеі спартыўна-культурнага свята і падзяліцца сваімі ўражаннямі ад таго, што адбываецца.

Мерапрыемства праходзiла пад суправаджэнне беларускай музыкі, песняў і танцаў ад творчых калектываў БДПУ, палацаў дзяцей і моладзі раёнаў горада Мiнска.

БезумоўПобедители Белорусиадына, асноўная ўвага была засяроджана на спаборніцтвах па беларускіх народных гульнях паміж школьнікамі. Завяршылася мерапрыемства ўзнагароджаннем пераможцаў: чэмпіёнам праекта «Беларусіяда» стаў Маскоўскі раён горада Мінска, срэбраны прызёр – Ленінскі раён горада Мінска, бронзавы прызёр – Кастрычніцкі раён беларускай сталіцы.

А па асобных гульнях п’едыстал гонару выглядаў наступным чынам:
гульня «Перацяжкі»/дзяўчаты:
золата – Дар’я Бацішчава (Кастрычніцкі раён сталіцы), срэбра – Аліна Уласюк (Партызанскі раён), бронза – Юлія Лавец (Ленінскі раён горада Мінска).
гульня «Перацяжкі»/юнакі: золата – Уладзіслаў Коршак (Маскоўскі раён Мінска), срэбра – Яўген Белякоў (Заводскі раён сталіцы), бронза – Іван Паляшчук (Фрунзенскі раён горада талисманМінска);
гульня «Лапта»:талисманталисман
золата – Маскоўскі раён сталіцы, срэбра – Ленінскі раён, бронза – Савецкі раён горада Мінска;
гульня «Пальчатка»:
золата – Ленінскі раён сталіцы, срэбра – Партызанскі раён, бронза – Кастрычніцкі раён горада Мінска;
гульня «Дзень-ноч»:
золата – Маскоўскі раён сталіцы, срэбра – Фрунзенскі раён, бронза – Заводскі раён горада Мінска.

У далейшых планах правядзенне “Беларусіяды” ужо на рэспубліканскім узроўні.